Выйшаў першы нумар Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь. У звароце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да падпісчыкаў Нацыянальнага рэестра сказана, што гэта выданне «... з’яўляецца важным крокам пабудовы прававой дзяржавы, неабходным этапам фарміравання ўпарадкаванай, даступнай сістэмы заканадаўства Рэспублікі Беларусь».
У студзені распрацаваны і ўведзены ў эксплуатацыю камп’ютарны банк даных праектаў законаў Рэспублікі Беларусь.