10 декабря 2014 г.
Супрацоўнікі НЦПІ атрымалі ўзнагароды з нагоды Дня юрыста
Напярэдадні Дня юрыста супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі атрымалі ганаровыя граматы:
Гвардзіян Андрэй Раманавіч, начальнік упраўлення інтэрнэт-рэсурсаў – Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў развіцці заканадаўства і плённую працу»;
Жынко Людміла Мікалаеўна, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела сістэматызацыі і юрыдычнай апрацоўкі прававой інфармацыі ўпраўлення фарміравання банкаў даных прававой інфармацыі – Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне законнасці і прапаганду заканадаўства Рэспублікі Беларусь»;
Сазончык Вольга Уладзіміраўна, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ – Ганаровая грамата Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне нарматворчай тэхнікі і высокае прафесійнае майстэрства»;
Старавойтава Тамара Віктараўна, вядучы спецыяліст аддзела камп’ютарнай падрыхтоўкі інфармацыі ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ – Ганаровая грамата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За шматгадовую плённую працу па ўдасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства».
Ганаровай граматай Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь «За значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці Следчага камітэта» узнагароджана Кебікава Ірына Уладзіміраўна, начальнік аддзела тэматычных банкаў даных.
Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі:
Жэрнасек Кацярына Юр’еўна, вядучы спецыяліст аддзела аналіза і маркетынгу ўпраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі – «За добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку выданняў прававой тэматыкі і ў сувязі з Днём юрыста»;
Ладуцька Таццяна Васільеўна, вядучы спецыяліст рэдакцыйна-выдавецкага аддзела ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ – «За добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку выданняў прававой тэматыкі і ў сувязі з Днём юрыста».
Узнагароды ад грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» атрымалі:
Раманаў Андрэй Антонавіч, начальнік упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі – Памятны знак Саюза юрыстаў «Ex lege» «За актыўны ўдзел у дзейнасці Саюза юрыстаў, высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць і адказнасць у выкананні службовых абавязкаў, удзел у развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь»;
Дземчанка Аксана Аляксандраўна, начальнік аддзела прававой работы – Ганаровая грамата Саюза юрыстаў «За актыўны ўдзел у дзейнасці Саюза юрыстаў, умацаванне законнасці і прапаганду заканадаўства Рэспублікі Беларусь»;
Скарабагатая Марыя Канстанцінаўна, спецыяліст аддзела распрацоўкі і вядзення слоўнікаў і класіфікатараў упраўлення прававой інфарматызацыі – грамата Саюза юрыстаў «За актыўны ўдзел у дзейнасці Саюза юрыстаў, добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў і прафесійнае майстэрства».
Памятным знакам Саюза юрыстаў узнагароджаны Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі «За актыўны ўдзел у дзейнасці Саюза юрыстаў, умацаванне законнасці і прапаганду заканадаўства Рэспублікі Беларусь».
Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыяла спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!