• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У краiне з’явiўся спецыялiзаваны банк даных прававой iнфармацыi — БД БIЗНЭС

02.02.2006

У краiне з’явiўся спецыялiзаваны банк даных прававой iнфармацыi — БД БIЗНЭС

Издание : Звязда
Номер : № 24, 2.02.2006

Ён быў створаны па iнiцыятыве кiраўнiка дзяржавы Нацыянальным цэнтрам прававой iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь (НЦПI) пры садзейнiчаннi Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Мiнiстэрства замежных спраў, Мiнiстэрства эканомiкi i Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь. Банк даных мае эканамiчную скiраванасць i найперш зацiкавiць прадпрымальнiкаў, iнвестараў, iншых фiзiчных i юрыдычных асоб (айчынных i замежных), якiя займаюцца вядзеннем бiзнэсу, знешнеэканамiчнай, iнвестыцыйнай i iншымi вiдамi дзейнасцi на тэрыторыi нашай краiны.

Сёння БД БIЗНЭС утрымлiвае звыш 120 нарматыўных прававых актаў у Iнтэрнэце. Напрыканцы мiнулага года выйшла ў свет англамоўная версiя БД БIЗНЭС, якая ўтрымлiвае больш як 100 нарматыўных прававых актаў у галiне бiзнэсу, знешнеэканамiчнай дзейнасцi i iнвестыцыйнай палiтыкi.

БД БIЗНЭС быў створаны з такiм разлiкам, каб iм мог карыстацца любы прадпрымальнiк, цi iнвестар, якi не мае спецыяльных ведаў у галiне справаводства i камп’ютарных тэхналогiй. Выпускаецца банк даных на кампакт-дыску i распаўсюджваецца па заяўках праз сетку фiлiялаў НЦПI. Акрамя таго, ён размешчаны на Нацыянальным прававым Iнтэрнэт-партале Рэспублiкi Беларусь у рэжыме свабоднага доступу (рускамоўная версiя: http://pravo.by/main.aspx?guid=2031; англамоўная версiя: http://law.by/main.aspx?guid=4291).


2 февраля 2006Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх