• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Дзяржава забяспечвае доступ

23.05.2008

Дзяржава забяспечвае доступ

Издание : “Прамень” – грамадска-палітычная інфармацыйна-рэкламная газета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці
Номер : № 62, 21.05.2008
Автор статьи : І.Лабачова

Дзеля таго, каб кожны грамадзянін, орган кіравання ці суб"ект гаспадарання маглі жыць і дзейнічаць у рамках прававой дэмакратычнай дзяржавы, не парушаючы законаў, яны павінны мець свабодны доступ да афіцыйных тэкстаў прававых актаў, прынятых на дзяржаўным узроўні, а таксама рашэнняў мясцовых органаў кіравання і самакіравання, дзеянне якіх распаўсюджваецца на пэўны рэгіён. Гэтай мэце і служыць створаны ў нашай краіне Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ).

Самым галоўным дасягненнем цэнтра з"яўляецца створаная ў рэспубліцы дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі, асновай якой з"яўляецца эталонны банк даных прававой інфармацыі (ЭБДПІ Эталон), які забяспечвае імгненны пошук неабходных прававых дакументаў. ЭБДПІ Эталон пастаўляецца па жаданню карыстальніка на кампакт-дысках альбо праз электронную пошту, мадэм.

ЭБДПІ Эталон утрымлівае поўны збор прававых актаў дзеючага і ўжо не дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, банк даных міжнародных пагадненняў нашай рэспублікі і іншых дзяржаў, а таксама банк даных рашэнняў органаў мясцовага кіравання і самакіравання.

На сённяшні дзень дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі, акрамя ЭБДПІ Эталон, уключае ў сябе і іншыя інфармацыйна-тэхналагічныя кампаненты, якія дазваляюць хутка зарыентавацца і знайсці неабходны дакумент. Да іх адносіцца Нацыянальны рэестр прававых актаў РБ, выдадзены ў выглядзе друкаванага часопіса, Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал РБ, як асноўны дзяржаўны інфармацыйны прававы рэсурс Рэспублікі Беларусь у глабальнай сетцы Інтэрнет (www.ргаvо.bу; nсрі.gov.bу), камп"ютэрны банк даных праектаў законаў РБ, тэматычныя банкі даных прававой інфармацыі.

Апошнія, дарэчы, выклікаюць вялікі інтарэс у карыстальнікаў бо ўтрымліваюць адказы на многія актуальныя пытанні. Гэта банкі «Бізнес», «Індывідуальны прадпрымальнік», «Адно акно», «Праца і прафсаюзны рух». Асабліва запатрабаваны банкі даных «Формы дакументаў», «Судовая практыка», «Эталон – Расія», «Кодэксы Рэспублікі Беларусь».

Акрамя часопіса «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь», НЦПІ выпускае ў кніжным фармаце і іншыя выданні прававой тэматыкі. Напрыклад, каменціруемыя выданні «Практыка гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь», «Гаспадарчы дагавор», «Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя суб"ектаў гаспадарання», «Аб страхавой дзейнасці», «Аб дзяржаўных закупках», выпушчаны таксама Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь», «Кодэкс аб шлюбе і сям"і» і інш. са змяненнямі і дапаўненнямі.

Для шырокага распаўсюджвання па тэрыторыі рэспублікі афіцыйнай прававой інфармацыі з дзяржаўнай крыніцы, у кожным абласным цэнтры створаны філіялы НЦПІ, рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі (РЦПІ). РЦПІ Мінскай вобласці ўстанавіў электронныя копіі эталоннага банка даных прававой інфармацыі са стопрацэнтным ахопам, г.зн. ва ўсіх без выключэння раённых, сельскіх і пасялковых выканаўчых камітэтах Міншчыны. Абнаўленне інфармацыі гэтых банкаў праводзіцца штодзённа з выкарыстаннем электроннай пошты альбо кампакт-дыскаў.

Рэгіянальны абласны цэнтр прававой інфармацыі падтрымлівае функцыянаванне адзінай «Аўтаматызаванай інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай сістэмы прававой інфармацыі для забеспячэння ёю Канстытуцыйнага Суда, агульных і гаспадарчых судоў. Цэнтр працуе таксама над фарміраваннем банка данных «Формы дакументаў» (бланачная прадукцыя, формы рознай справаздачнасці, тыпавыя дагаворы, палажэнні, інструкцыі, кантракты, правілы, статуты і т.п.).

Мінскім аблвыканкамам значная ўвага надаецца развіццю на базе раённых бібліятэк сеткі публічных цэнтраў прававой інфармацыі, дзе забяспечваецца свабодны і бясплатны доступ насельніцтва да нарматыўных прававых актаў РБ.

Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Мінскай вобласці выконвае пастаўку электронных банкаў даных прававой інфармацыі і іншых кампанентаў сістэмы на дагаворнай аснове не толькі дзяржаўным органам, але і камерцыйным, грамадскім арганізацыям, а таксама грамадзянам рэгіёна.

У жніўні мінулага года РЦПІ Мінскай вобласці размясціў сваю старонку ў сетцы Інтэрнет на афіцыйным сайце Мінаблвыканкама «Мінская хваля». Тут усе жадаючыя могуць азнаёміцца з прадукцыяй і паслугамі цэнтра, а таксама прагледзець кароткі анатацыйны бюлетэнь па заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Адрас электроннай пошты афіцыйнага сайта Мінскага аблвыканкама ў сетцы Інтэрнет: minsk-region.gov.by. Адрас электроннай пошты рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Мінскай вобласці: rcpi_mo@notes.ncpi.gov.by, minskobl@ncpi.gov.by.

І.ЛАБАЧОВА,
дырэктар рэгіянальнага цэнтра
прававой інфармацыі Мінскай вобласці.


23 мая 2008Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх