• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Для развіцця прававой адукацыі

Настаўніцкая газетаИздание: «Настаўніцкая газета»

Фото: Яраслава ВАНЮКЕВІЧА

Новая структура з’явілася ў складзе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — рэктар ГрДУ Ірына Кітурка і дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Яўген Каваленка падпісалі пагадненне аб адкрыцці ва ўніверсітэце аддзялення кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праве і дагавор аб супрацоўніцтве.

рэктар ГрДУ Ірына Кітурка і дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Яўген Каваленка

Яўген Каваленка адзначыў, што аддзяленне кафедры стане месцам абмеркавання, выпрацоўкі прапаноў і ўкаранення іх у адукацыйны працэс па пытаннях прававой асветы, прававой культуры, больш актыўнага ўкаранення інфармацыйных тэхналогій.

ГрДУ і НЦПІ супрацоўнічаюць не адзін год. Так, вялікі ўклад унеслі супрацоўнікі цэнтра ў адкрыццё спецыялізацыі «інфармацыйнае права» на юрыдычным факультэце. Дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава расказала, што супрацоўнікі цэнтра з’яўляюцца штогод членамі экзаменацыйных камісій, удзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні навукова-практычных канферэнцый і алімпіяд. Студэнты праходзяць практыку ў Рэгіянальным цэнтры прававой інфармацыі, на базе якога працуе філіял кафедры «Тэорыя і гісторыя дзяржавы і права».

— Адкрыццё аддзялення кафедры ЮНЕСКА паспрыяе стварэнню новых сэрвісаў, навучанню студэнтаў у рамках праекта «Лічбавы ўніверсітэт». На больш высокі ўзровень падыме практыка-арыентаванае навучанне, таксама стане працягам стратэгіі інтэрналізацыі, якая накіравана на павышэнне пазнавальнасці ўніверсітэта ў свеце, — сказала Ірына Кітурка.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт стаў першай рэгіянальнай УВА, дзе адкрыта аддзяленне кафедры ЮНЕСКА. У далейшым плануецца такія структуры ствараць і ў іншых універсітэтах краіны.

Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ.

12 марта 2019Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх