• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Часопісу "Право.bу" 5 гадоў

21.05.2013

Часопісу "Право.bу" 5 гадоў

Издание : Звязда
Номер : № 90 (27455)

2 чэрвеня 2008 года ў друк быў падпісаны першы нумар навукова-практычнага часопіса "Право.bу". У 22 нумарах гэтага выдання, якія выйшлі за 5 гадоў, апублікавана больш як 600 навуковых артыкулаў аўтараў не толькі з Рэспублікі Беларусь, але і з Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана, Азербайджана, Літвы. За непрацяглы час існавання часопіс "Право.bу" стаў добра вядомым выданнем у прафесійнай сферы, з'яўляючыся сродкам зносін прадстаўнікоў юрыдычнай супольнасці, часткай інфармацыйнай прасторы, якая садзейнічае развіццю юрыдычнай навукі.

2 чэрвеня 2008 года ў друк быў падпісаны першы нумар навукова-практычнага часопіса "Право.bу". У 22 нумарах гэтага выдання, якія выйшлі за 5 гадоў, апублікавана больш як 600 навуковых артыкулаў аўтараў не толькі з Рэспублікі Беларусь, але і з Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана, Азербайджана, Літвы. За непрацяглы час існавання часопіс "Право.bу" стаў добра вядомым выданнем у прафесійнай сферы, з'яўляючыся сродкам зносін прадстаўнікоў юрыдычнай супольнасці, часткай інфармацыйнай прасторы, якая садзейнічае развіццю юрыдычнай навукі.

Сёння ў Беларусі налічваецца каля трох дзясяткаў часопісаў для юрыстаў, адзначае начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння прававой інфарматызацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Чупракова. Але толькі 8 з іх маюць статус навуковага выдання для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па юрыдычных навуках. У іх ліку — навукова-практычны часопіс "Право.bу", які ўносіць значны ўклад у развіццё навуковай камунікацыі ў краіне і за яе межамі.

Асноўнай мэтавай групай часопіса з'яўляюцца прадстаўнікі юрыдычнай супольнасці, якія займаюцца навуковай дзейнасцю — навукоўцы, прафесарска-выкладчыцкі склад, дактаранты, аспіранты, саіскальнікі навуковай ступені. Вялікі інтарэс выклікаюць артыкулы часопіса ў студэнтаў, чыя будучая прафесійная дзейнасць звязана з юрыспрудэнцыяй, у працэсе іх вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці. Акрамя таго, часопіс, у матэрыялах якога асвятляюцца праблемныя пытанні і актуальныя кірункі развіцця юрыдычнай навукі і практыкі, карысны практычным работнікам, паспяховая дзейнасць якіх залежыць у тым ліку і ад дасведчанасці аб найноўшых дасягненнях галіны, абапіраецца на вынікі навуковых даследаванняў. "Право.bу" дае такую магчымасць, аператыўна публікуючы актуальныя і запатрабаваныя матэрыялы па юрыдычнай тэматыцы.

З самага пачатку выхаду часопіс уключаны ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па юрыдычных спецыяльнасцях, што прад'яўляе адпаведныя патрабаванні да якасці аўтарскіх матэрыялаў. Галоўным рэдактарам часопіса з'яўляецца дэкан юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар С.А. Балашэнка. У складзе рэдкалегіі — вядучыя навукоўцы рэспублікі ў галіне права і інфармацыйных тэхналогій.

"Право.bу" з'яўляецца пераемнікам зборніка (з 2001 года — навукова-практычнага часопіса) "Проблемы правовой информатизации", які з 1998 года стаў выдавацца НЦПІ з мэтай абмеркавання праблем, звязаных з укараненнем інфармацыйных тэхналогій у прававую сферу. За 10 гадоў існавання часопіс "Проблемы прававой информатизации" стаў своеасаблівым летапісам станаўлення прававой інфарматызацыі ў рэспубліцы, на яго старонках было апублікавана больш як 400 навуковых і навукова-практычных матэрыялаў па адпаведных пытаннях.

Пераўтварэнне ў 2008 годзе часопіса "Проблемы правовой информатизации" ў "Право.bу" пацягнула за сабой не толькі значнае пашырэнне тэматыкі, структуры і кантэнту выдання, але і змяненне яго статусу. З вузкаспецыялізаванага часопіса па пытаннях прававой інфарматызацыі выданне ператварылася ў політэматычны навуковы часопіс, які асвятляе актуальныя тэарэтычныя і практычныя пытанні юрыспрудэнцыі ў цэлым. Рэдакцыя мае намер пашыраць жанравы склад артыкулаў, што публікуюцца ў часопісе, прыцягваючы вядучых спецыялістаў як у галіне юрыспрудэнцыі, так і ў іншых галінах для падрыхтоўкі і апублікавання менавіта такіх матэрыялаў.

Таксама варта адзначыць, што апошнім часам рэдакцыя часопіса актыўна супрацоўнічае з замежнымі аўтарамі, што дазваляе зрабіць больш разнастайнай рубрыку "Замежны вопыт", а таксама пашырыць геаграфічны сегмент распаўсюджвання часопіса. Гэта даказвае павелічэнне колькасці падпісчыкаў ва Украіне і Расійскай Федэрацыі, зацікаўленых у выданні.

Актыўны працэс пераходу ад традыцыйнай сістэмы навуковых камунікацый да электроннай абазначыў перспектывы развіцця часопіса "Право.bу" ў анлайнавай прасторы навуковых камунікацый. З 2012 года электронная версія часопіса "Право.bу" даступна праз падпіску на сайце НЦПІ за даволі дэмакратычную цану. У бліжэйшай перспектыве — павышэнне інфармацыйнасці старонак часопіса на названым сайце з мэтай большага прыцягнення аўтараў і папулярызацыі выдання як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі.


21 мая 2013Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх