![]() |
22.03.2012 Афіцыйная публікацыя — на www.рrаvо.bу
Издание : Звязда
Номер : № 53 (27168), 21.03.2012 Автор статьи : Святлана Барысенка |
Адзінай крыніцай афіцыйнага апублікавання прававых актаў з 1 ліпеня стане Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал — дзяржаўны інфармацыйна-прававы інтэрнэт-рэсурс у галіне права і прававой інфарматызацыі.
Паводле слоў дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алега КРАЎЦОВА, апублікаванне прававых актаў у электронным выглядзе, безумоўна, мае шэраг пераваг, і найперш — зніжэнне фінансавых, арганізацыйных, тэхнічных затрат на распаўсюджванне прававых актаў, скарачэнне тэрмінаў іх апублікавання, магчымасць азнаямлення з тэкстамі ў любы час.
Такім чынам, афіцыйным апублікаваннем прававых актаў, уключаных у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца размяшчэнне іх на партале www.рrаvо.bу. Прававыя дакументы будуць публікавацца таксама ў зборніку прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь», афіцыйных перыядычных выданнях — газетах «Советская Белоруссия», «Звязда», «Народная газета», «Рэспубліка» і выданнях, вызначаных мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі. Публікацыя ў перыёдыцы, праўда, будзе з'яўляцца неафіцыйнай.
Што да афіцыйнага апублікавання прававых актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню, то яно будзе ажыццяўляцца праз афіцыйныя перыядычныя выданні, на афіцыйных сайтах гэтых дзяржорганаў або на адпаведных старонках афіцыйных сайтаў вышэйшых дзяржорганаў.