![]() |
26.10.2012 Аб адкрыцці ў Варшаве Цэнтра прававой эталоннай інфармацыі Беларусі
Издание : Пасольства Республікі Беларусь у Республіцы Польшча
Номер : 26.10.2012 |
25 кастрычніка 2012 года ў Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве адбылося афіцыйнае адкрыццё першага за межамі нашай краіны Цэнтра эталоннай прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (ЦЭПІ). Мерапрыемства было арганізавана Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ).
З беларускага боку ўдзел у мерапрыемстве прыняла дэлегацыя НЦПІ на чале з намеснікам дырэктара Шаршуном В.А., прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Беларусі, беларускіх суб’ектаў гаспадарання ў Польшчы. Сярод запрошаных на адкрыцці ЦЭПІ прысутнічалі журналісты польскіх СМІ, прадстаўнікі шэрагу грамадскіх аб’яднанняў, турыстычных бюро і іншых арганізацый Польшы.
Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя магчымасцяў ЦЭПІ, які створаны ў мэтах прадастаўлення зацікаўленым у Польшчы доступу да дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку да глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, друкаваных і электронных выданняў прававой тэматыкі, падрыхтоўка і распаўсюджванне якіх ажыццяўляецца НЦПІ. Функцыянаванне ЦЭПІ будзе ажыццяўляцца на базе Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве.