Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

Вучымся гуляючы з дзіцячым прававым сайтам

Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Віцебскай вобласці актыўна ўдзельнічае ў прававой асвеце грамадзян.

14 лютага 2020 г. адбылося адкрыццё цыкла пазнавальных заняткаў "Вучымся гуляючы з дзіцячым прававым сайтам" на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 21 г. Віцебска".

Удзельнікамі мерапрыемства па прававой асвеце сталі юныя грамадзяне-навучэнцы 4 класа дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 21 г. Віцебска".

Супрацоўнікі рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Юлія Дзірко і Дзмітрый Кучарэнка для малодшых школьнікаў арганізавалі займальнае падарожжа па старонках Дзіцячага прававога сайта і прававую віктарыну з уручэннем памятных падарункаў ад Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

14 февраля 2020Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх