Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

Навучальны семінар для супрацоўнікаў пракуратуры Віцебскай вобласці

Навучальны семінар для супрацоўнікаў пракуратуры  Віцебскай вобласці

18 лютага 2020 г. на базе пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся навучальны семінар па эфектыўнаму выкарыстанню ІПС "ЭТАЛОН" і "ЭТАЛОН-ONLINE" у прафесійнай дзейнасці пракурорскіх работнікаў Віцебскай вобласці.

Спецыялісты РЦПІ Віцебскай вобласці Юлія Дзірко і Дзмітрый Кучарэнка азнаёмілі слухачоў з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і правялі навучанне па працы з інфармацыйна-пошукавай сістэмай "ЭТАЛОН" і "ЭТАЛОН-ONLINE".

Удзельнікі семінара падчас практычнага занятку прапрацавалі пытанні па розных відах пошуку нарматыўнай і іншай інфармацыі, асвоілі пошук па ключавых словах пошукавага навігатара, атрымалі навыкі працы з даведачнай і дадатковай інфармацыяй, спісамі і тэкстамі дакументаў.

Па выніках семінара слухачам ўручаны сертыфікаты аб паспяховым праходжанні навучання.

18 февраля 2020Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх