Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

Акцыя, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

13 сакавіка 2020 г. РЦПІ Віцебскай вобласці прыняў удзел у акцыі, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арганізаванай Галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта пры ўдзеле прадстаўнікоў Віцебскай абласной калегіі адвакатаў і Віцебскай абласной натарыяльнай палаты па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян.

У рамках акцыі грамадзяне атрымалі бясплатныя юрыдычныя кансультацыі натарыуса, адваката, судовага выканаўцы, спецыяліста галоўнага ўпраўлення юстыцыі па пытаннях прымусовага выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, грамадзянскага, жыллёвага, працоўнага, сямейнага, зямельнага права і іншых пытаннях, якія адносяцца да сферы юстыцыі.

Усім грамадзянам, якія звярнуліся для атрымання кансультацыі, работнікамі РЦПІ Віцебскай вобласці была ўручана Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – афіцыйнае друкаванае выданне Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, а таксама сувенірная прадукцыя з лагатыпам Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.


13 марта 2020Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх