Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

Натарыусам Мінскай вобласці аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах

Натарыусам Мінскай вобласці аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах

У развіццё Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2019 г. № 265 «Аб удасканаленні нарматворчай дзейнасці» 18 верасня 2019 года на базе Мінскай абласной натарыяльнай палаты адбыўся семінар-вучоба з натарыусамі Мінскай абласной натарыяльнай акругі.

Дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Мінскай вобласці Руслан Іванавіч Трухан расказаў удзельнікам семінара аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, што фарміруюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. Падрабязна былі разгледжаны перавагі працы ў інфармацыйна-пошукавых сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Нотариусам Минской области

У ходзе зацікаўленай размовы ўдзельнікі семінара змаглі задаць пытанні, на якія атрымалі вычарпальныя адказы. Па заканчэнні практыкума ўсім натарыусам былі ўручаны імянныя сертыфікаты.

Удзельнікамі семінара была агучана ініцыятыва аб правядзенні такіх сустрэч на рэгулярнай аснове.

19 сентября 2019Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх