Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

XXII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ў Гродна

XXII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ў Гродна
5-6 сакавіка 2020 года на юрыдычным факультэце ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" прайшла XXII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Юрыдычная навука, заканадаўства і правапрымяняльная практыка: заканамернасці і тэндэнцыі развіцця».


У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы і практыкі з 7 краін (Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Польшча, Украіна, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Казахстан, Італьянская Рэспубліка, Венгрыя). Матэрыялы для ўдзелу ў канферэнцыі накіравалі больш за 100 прадстаўнікоў больш чым з 30 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў.

Канферэнцыя праводзілася пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Даклад дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Каваленкі Яўгена Іосіфавічабавязковая юрыдычная экспертыза тэхнічных нарматыўных прававых актаў як інструмент павышэння якасці заканадаўства" быў агучаны намеснікам начальніка ўпраўлення прававой інфарматызацыі Ірынай Адамаўнай Чупраковай, дзе з дапамогай прэзентацыі былі адлюстраваны асаблівасці юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў і меры, накіраваныя, у сувязі з гэтым, на павышэнне якасці заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

У выніку працы канферэнцыі былі прааналізаваны актуальныя праблемы прававога рэгулявання грамадскіх адносін, закрануты тэарэтычна і практычна значныя пытанні функцыянавання і ўзаемадзеяння прававых сістэм, выяўлены заканамернасці і пазначаны тэндэнцыі развіцця юрыдычнай навукі і правапрымяняльнай практыкі, сфармуляваны прапановы і рэкамендацыі, накіраваныя на далейшае ўдасканаленне заканадаўства і правапрымянення ва ўмовах фарміравання інавацыйнага грамадства.

11 марта 2020Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх