Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

РЦПІ Гродзенскай вобласці прыняў удзел у дабрачыннай акцыі "Дары дабро і радасць“

РЦПІ Гродзенскай вобласці прыняў удзел у дабрачыннай акцыі "Дары дабро і радасць“

5 снежня 2019 года адбылася дабрачынная акцыя "Дары дабро і радасць "для выхаванцаў ДУА "Спецыяльны яслі-сад №5 г.Гродна" з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на базе Дзіцячай бібліятэкі-філіяла №10 сеткі публічных бібліятэк г. Гродна, у якой прынялі ўдзел супрацоўнікі РЦПІ Гродзенскай вобласці.

Па традыцыі, у першыя дні зімы, Дзіцячая бібліятэка-філіял №10 праводзіць акцыю "Падары дабро і радасць", прымеркаваную да Дня інваліда. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для дзяцей святочную праграму з выступленнем дашкольнага калектыву "Светлячкі "ДУА "Яслі-сад № 105 г. Гродна", выкананнем песень вучаніцамі ДУА "Гімназія №9 г. Гродна" Боська Лізаветай і Тукайла Дар'яй, гульнямі і забавамі з вясёлым клоунам. У завяршэнні свята супрацоўнікі рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці ўручылі выхаванцам прыемныя прэзенты.

10 декабря 2019Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх