Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці 13 сакавіка 2020 года прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі
"Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь", прымеркаванай
Дню Канстытуцыі.
Мерапрыемства арганізавана
Щчучынскім камітэтам БРСМ. Ва ўрачыстай абстаноўцы дзецям, якія дасягнулі 14 гадоў і вызначыліся ў вучобе, спорце і грамадскім жыцці, былі ўручаны
пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і друкаванае выданне НЦПІ
"Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь".
З прывітальным словам выступіла спецыяліст
РЦПІ Гродзенскай вобласці Анастасія Нікалаева. Атрыманне пашпарта - гэта важнае і ўрачыстае падзея ў жыцці кожнага чалавека. Пашпарт-галоўны дакумент, які дае магчымасць адчуваць сябе паўнапраўным грамадзянінам сваёй краіны.
13 марта 2020Г.