Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

Навучальны семінар для супрацоўнікаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні

Навучальны семінар для супрацоўнікаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні
11 сакавіка 2020 года спецыялісты РЦПІ Гродзенскай вобласці правялі навучальны семінар па працы з інфармацыйна-прававой сістэмай "ЭТАЛОН" для супрацоўнікаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.  

У рамках семінара спецыяліст рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці Нікалаева Анастасія азнаёміла слухачоў з магчымасцямі новай версіі ІПС "ЭТАЛОН", а гэтак жа важнасцю выкарыстання ў сваёй прафесійнай дзейнасці дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў.

Асаблівая ўвага была нададзеная працы з банкам данных лакальных прававых актаў Гарадзенскай мытні ў складзе ІПС "ЭТАЛОН", якія дазваляюць падтрымліваць названыя дакументы ў кантрольным стане і ўзаемасувязі з нарматыўнымі прававымі актамі ўсіх даступных у ІПС "ЭТАЛОН" банкаў данных.

Па заканчэнні семінара ўдзельнікам былі ўручаны імянныя сертыфікаты аб праходжанні навучання працы з інфармацыйна-пошукавай сістэмай "ЭТАЛОН" і іншымі дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі.
13 марта 2020Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх