Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

7 снежня 2020 года адбылося анлайн-навучанне работнікаў Інстытута развіцця адукацыі

7 снежня 2020 года адбылося анлайн-навучанне работнікаў Інстытута развіцця адукацыі
07.12.2020 адбыўся занятак "Магчымасці інфармацыйна-пошукавай сістэмы "ЭТАЛОН" у фармаце відэаканферэнцыі для супрацоўнікаў ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

У ходзе занятку асобая ўвага была ўдзелена магчымасцям інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН» для работнікаў сферы адукацыі: спосабам пошуку дакументаў, інфармацыйнаму напаўненню тэматычных банкаў даных, у прыватнасці банку даных «Адукацыя», які змяшчае асноўныя прававыя акты па пытаннях рэгулявання працы педагогаў, іх працоўнага распарадку, працоўных дагавораў, пенсійнага забеспячэння і іншыя прававыя дакументы. Акрамя таго, слухачы мелі магчымасць навучыцца ствараць уласныя падборкі дакументаў і фарміраваць закладкі, абучыліся функцыям пастаноўкі актаў на кантроль, набылі іншыя навыкі работы ў сістэме.

Занятак прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі, аднак актыўны дыялог дазволіў захаваць звыклы эфект аффлайн-прысутнасці. Навучанне правёў вядучы спецыяліст рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці Іван Асмуковіч.
7 декабря 2020Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх