Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

Займальны занятак па старонках Дзіцячага прававога сайта

23 кастрычніка 2019 года на базе Публічнага цэнтра прававой інфармацыі (ПЦПІ) пры бібліятэцы-філіяле № 16 ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» (Цэнтральная дзіцячая бібліятэка) спецыяліст РЦПИ Гомельскай вобласці Чарнейка Кацярына Іванаўна правяла для школьнікаў займальны занятак па старонках Дзіцячага прававога сайта.




Вучні 3 класа ДУА «Гімназія № 71 г. Гомеля» пазнаёміліся з героямі Дзіцячага прававога сайта, даведаліся, як правільна карыстацца юрыдычнай азбукай, паступаць у складаных сітуацыях і з карысцю правесці час за пазнавальнымі гульнямі, адказалі на падрыхтаваныя пытанні. Самым актыўным удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны фірменныя падарункі ад імя Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


29 июля 2020Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх