Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

Сумесная акцыя РЦПИ Гомельскай вобласці і ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Сумесная акцыя РЦПИ Гомельскай вобласці і ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Сумесная акцыя РЦПИ Гомельскай вобласці і ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, накіраваная на прафілактыку парушэнняў ПДР і прымеркаваная да ўступлення ў сілу абноўленых Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Вясна - гэта выдатны час абнаўленняў і менавіта ў першы вясновы дзень ўступаюць у сілу абноўленыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Асобныя новаўвядзенні закранулі гэтак жа і аўтамабілістаў, таму ў гэты дзень спецыялістамі РЦПИ Гомельскай вобласці і супрацоўнікамі ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама на плошчы Паўстання ў г. Гомелі была арганізавана сумесная акцыя для ўдзельнікаў дарожнага руху.

Кіроўцам былі прапанаваны пытанні па новых мерам адказнасці за правапарушэнні і зменаў у адміністрацыйным заканадаўстве. Амаль усе ўдзельнікі акцыі былі ў курсе навін, з цікавасцю слухалі інфармацыю аб новых мерах адказнасці і атрымлівалі кампетэнтныя адказы на ўсе пытанні.

Кожны з удзельнікаў акцыі атрымаў у падарунак друкаванае выданне НЦПІ «Правілы дарожнага руху» з уключанымі адміністрацыйнымі правапарушэннямі супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту і мерамі адказнасці (па стане на 1 сакавіка 2021 г.), а таксама сувеніры ад НЦПІ і ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

2 марта 2021Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх