Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

Па старонках дзіцячага прававога сайта

Па старонках дзіцячага прававога сайта

 Усё большую цікавасць новая версія 2.0 дзіцячага прававога сайта выклікае сярод школьнікаў старэйшых класаў.

 Так гэтым разам 1 лютага ў ПЦПІ пры бібліятэцы-філіяле № 16 спецыяліст РЦПІ Гомельскай вобласці Чарнейка Кацярына пазнаёміла вучняў 8 класа ДУА "Сярэдняя школа № 47 г. Гомеля" з карысным інтэрнэт-рэсурсам.

 Дзеці былі знаёмыя з мінулай версіяй сайта і зараз з цікавасцю вывучалі новыя раздзелы, зацікавіліся ДПС у TikTok і адказалі з лёгкасцю на ўсе пытанні падрыхтаванай віктарыны па юрыдычнай азбуцы.

 Самым актыўным удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны фірмовыя падарункі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

2 февраля 2021Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх