Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

XI гарадская алімпіяда па асновах прававых ведаў сярод вучняў 9-11 класаў школ, гімназій і ліцэяў г. Брэста.

   6 мая 2021 г. на базе ўстановы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна" прайшла штогадовая алімпіяда па асновах прававых ведаў, суарганізатарам якой традыцыйна з'яўляецца Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці. Арганізатарамі таксама выступілі Эканамічны суд Брэсцкай вобласці, юрыдычны факультэт УА "Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна ", ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў" і аддзел па адукацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта. 


   Удзел у алімпіядзе прынялі больш за сто навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі г. Брэста. 


   У рамках выканання конкурсных заданняў удзельнікі не толькі прайшлі кампутарнае тэставанне, але і паспрабавалі свае сілы ў напісанні эсэ на прававую тэматыку. 




Пераможцаў ўзнагародзілі дыпломамі і падарункамі, а ўсе ўдзельнікі алімпіяды атрымалі сувеніры ад Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

7 мая 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх