26 мая 2021 г. на базе ДУА "Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі" прайшла сустрэча спецыялістаў РЦПI з работнiкамi Інстытута.

У рамках праведзенага мерапрыемства спецыялістамі РЦПI асветлены асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, праведзена прэзентацыя дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў.

Асаблівая ўвага была ўдзелена дэманстрацыі магчымасцяў інфармацыйна-пошукавых сістэм "ЭТАЛОН" і "ЭТАЛОН-ONLINE", а таксама ўключаным ў іх склад тэматычным банкам дадзеных "Адукацыя", "Правы непаўналетніх", у якіх змяшчаюцца асноўныя прававыя акты, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў сферы адукацыі, пытанні сацыяльнай падтрымкі і абароны навучэнцаў, арганізацыю аздараўлення дзяцей, паляпшэнне становішча і ахову іх правоў; прававыя акты, якія рэгламентуюць прафесійную дзейнасць педагагічных работнікаў, а таксама прававыя акты, якія датычацца прававога становішча дзяцей, атрымання імі адукацыі, працоўнай дзейнасці і г.д.

27 мая 2021 Г.