Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

РЦПI Брэсцкай вобласці прыняў удзел у мерапрыемстве, якое праводзілася на базе ПЦПI пры Пружанскай раённай бібліятэцы

12 красавіка 2019 г. работнікамі Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. М.Засіма арганізавана і праведзена сустрэча з вучнямі 10-х класаў устаноў адукацыі г. Пружаны. Мерапрыемства праведзена ў форме дыспуту на тэму «Мараль і закон», у ходзе якога навучэнцы, разбіўшыся на дзве каманды, абаранялі свой пункт погляду на прапанаваныя сітуацыi, узятыя з творау класічнай літаратуры, з пункта гледжання маралі і закона.

Адным з членаў журы дадзенага спаборніцтва выйшла спецыяліст Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці Галавiй Вольга Аляксандраўна.

У рамках сустрэчы дзецям праведзена прэзентацыя Дзіцячага прававога сайта, а таксама ўсім удзельнікам уручаны прызы і падарункі ў выглядзе сувенірнай прадукцыі НЦПІ.

15 апреля 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх