Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

РЦПІ Брэсцкай вобласці прыняў удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання Дня ведаў

  

28 жніўня 2020 года Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці далучыўся да акцыі па бясплатным кансультаванні грамадзян, прымеркаванай да Дня ведаў, і арганізаванай Брэсцкай абласной натарыяльнай палатай. Натарыусы адказалі ўсім жадаючым на пытанні, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю, а спецыялісты РЦПІ Брэсцкай вобласці забяспечылі ўсе натарыяльныя канторы і бюро інфармацыйнымі буклетамі, якія змяшчаюць алгарытмы дзеянняў па найбольш надзённых прававых, фінансавых і іншых пытаннях.



  1 верасня 2020 года спецыялісты рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці наведалі шэраг устаноў адукацыі г.Брэста і павіншавалі дзяцей з пачаткам навучальнага года. Дзецям і падлеткам распавялі пра новую версію дзіцячага прававога сайта і ўручылі памятныя сувеніры з сімволікай ДПС.





3 сентября 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх