Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

Прававы марафон «Права - на службу ўсім і кожнаму»

   12-13 мая ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя. М.Горкага прайшоў прававы марафон пад назвай «Права - на службу ўсім і кожнаму», адным з партнёраў якога выступіў Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці. 

   У марафоне таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры Брэсцкай вобласці, ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, ГА «БРСМ», упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага гарвыканкама, адвакаты і натарыусы. 


   У рамках гульні «Маю права, але абавязаны ...», якая праводзілася для навучэнцаў малодшых класаў 12 мая, спецыялістамі РЦПI праведзена прэзентацыя Дзіцячага прававога сайта. Таксама дзецям падарылі памятныя сувеніры ад Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 



   13 мая студэнты вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна» правялі квіз па правах чалавека сярод каманд УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарту» і Брэсцкага філіяла ПУА «Каледж бізнесу і права». У склад журы ўвайшоў і прадстаўнік РЦПI. 




   З мінімальнай перавагай у напружаным спаборніцтве перамогу атрымалі навучэнцы УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарту». Каманду пераможцаў ўзнагародзілі сувенірамі ад НЦПІ, а камандзе супернікаў падарылі займальную настольную гульню «# Я ЗНАЮ ЗАКОНЫ».



14 мая 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх