Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

22 чэрвеня - Дзень памяцi i смутку

   

У самую кароткую ноч у годзе 22 чэрвеня Брэст ніколі не спіць. Гэта традыцыя – у сцен легендарнай цытадэлі ўспамінаць дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны і тых, хто загінуў, змагаючыся за Радзіму. Нягледзячы на глыбокую ноч сотні людзей прыйшлі, каб яшчэ раз успомніць, адчуць, якiм коштам выпала Перамога над фашызмам.
   Разам з брэстаўчанамі і гасцямі горада ў рэквіеме па загінуўшых прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Людзі, якія сабраліся, запальвалі свечкі, неслі кветкі да вечнага агню і гранітных пліт, пад якімі астанкi тых, хто загінуў у крэпасці ў першыя дні вайны.

   

Работнікі Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці таксама не засталіся ў баку ад такой знакавай трагічнай падзеі: запалілі свечкі, усклалі кветкі, а таксама, па існуючай традыцыі, спусцілі вянок ў воды ракі Заходні Буг, якая аддзяляла заходнія рубяжы Савецкага Саюза.

   

Сёння, жывучы ў свабоднай і незалежнай Беларусі, мы нізка схіляем галовы перад усімі загінулымі ў цяжкай барацьбе за мірнае неба. Мы памятаем!

   
22 июня 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх