Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

"20 добрых спраў РЦПI". Маленькі пасажыр - вялікая адказнасць!

У рамках правядзення рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Маленькі пасажыр - вялікая адказнасць!" работнікі РЦПI Брэсцкай вобласці разам з Дзяржаўтаінспекцыяй выйшлі на дарогі горада.
У ходзе правядзення акцыі інспектары ДАІ правяралі аўтааматараў на захаванне правілаў перавозкі дзяцей. Дзеткам, якія знаходзіліся ў дзіцячых утрымлівальных прыладах, г.зн. перавозіліся згодна пункта 178 ПДР Рэспублікі Беларусь, работнікі РЦПI дарылі памятныя падарункі.


А вадзіцеляў, якія парушылі вышэйзгаданы пункт ПДР, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Аднак, і такіх аўтааматараў РЦПI не пакінуў без падарункаў. Ім былі ўручаны афіцыйныя друкаваныя выданні НЦПІ - Правілы дарожнага руху.



Фотаматэрыялы: https://brest.mvd.gov.by


27 августа 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх