Национальный центр правовой информации Национальный центр правовой информации

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

  Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці прыняў удзел у абласным этапе рэспубліканскай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!". 

  15 сакавіка 2021 года ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Шулейка і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч ўручылі пашпарты 21 таленавітаму школьніку вобласці, якія атрымалі поспех у вучобе, спорце, творчасці. Юнакам і дзяўчатам таксама падарылі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і памятныя сувеніры ад Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці, які выступіў партнёрам дадзенага мерапрыемства.


  Ва ўрачыстай абстаноўцы з рук старшыні Брэсцкага гарвыканкама Аляксандра Рагачука, першага сакратара Брэсцкага гарадскога камітэта ГА БРСМ Аляксандра Зорына, а таксама ад спецыяліста РЦПI Брэсцкай вобласці Вольгі Галавiй пашпарты атрымалі таленавітыя хлопцы i дзяўчата - навучэнцы ўстаноў адукацыі г. Брэста. 

  Таксама дзецi атрымалі падарункі ад Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці.




  15 сакавіка адбылася сустрэча прадстаўнікоў Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта з навучэнцамі ўстаноў адукацыі Брэсцкага раёна, якія вызначыліся ў вучобе, грамадскай дзейнасці, спорце, творчасці. Сустрэча прайшла на тэрыторыі Брэсцкай Чырванасцяжнай памежнай групы імя Ф.Э. Дзяржынскага. Рабятам ўручаны пашпарты, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і сувеніры ад Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.



 Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці выступіў суарганізатарам і партнёрам завяршальнага этапу абласной прававой гульні "QUIZ-Канстытуцыя". Удзельнікамі інтэлектуальнай віктарыны сталі 78 дзяцей з усёй Брэстчыны ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў. Тром камандам пераможцам віктарыны ўручаны памятныя падарункі ад Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.





16 марта 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх