• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Аб часопісе

У часопісе публікуюцца матэрыялы вядучых навукоўцаў, экспертаў, практыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, якія асвятляюць актуальныя пытанні тэорыі і практыкі юрыдычнай дзейнасці.

Часопіс уключаны ВАК у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па юрыдычных навуках.

Журнал стаў лаўрэатам XIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара» за 2017 год.

Пасля выхаду нумара навуковыя матэрыялы часопіса ўключаюцца ў навукаметрычную базу даных Расійскі індэкс навуковага цытавання» (РІНЦ), якая мае болей за 1,7 мільёна зарэгістраваных карыстальнікаў з краін блізкага і далёкага замежжа. Індэксаванне артыкулаў дазваляе павысіць рэйтынг навуковага цытавання аўтараў і іх матэрыялаў.

Перыядычнасць выхаду выдання – 6 разоў на год.

У кожным нумары публікуецца каля 20 артыкулаў.

Аб’ём часопіса – каля 110 старонак.

Афіцыйны сайт часопіса – journal.pravo.by.

Рубрыкатар часопіса:

  • Падзеі
  • Актуальна
  • Тэорыя і гісторыя права і дзяржавы
  • Канстытуцыйнае права, канстытуцыйны працэс. Муніцыпальнае права
  • Грамадзянскае права. Прадпрымальніцкае права
  • Сямейнае права. Ахова дзяцінства
  • Фінансавае права. Падатковае права. Бюджэтнае права
  • Працоўнае права. Права сацыяльнага забеспячэння
  • Зямельнае права. Прыродарэсурснае права. Экалагічнае права. Аграрнае права
  • Крымінальнае права. Крыміналогія. Крымінальна-выканаўчае права
  • Крымінальны працэс. Крыміналістыка. Аператыўна-вышуковая дзейнасць (юрыдычныя навукі)
  • Міжнароднае права
  • Судовая дзейнасць. Пракурорская дзейнасць. Праваабаронная і праваахоўная дзейнасць
  • Інфармацыйнае права. Прававая інфарматызацыя
  • Адміністрацыйнае права. Адміністрацыйна-дэліктнае права. Адміністрацыйны працэс
  • Грамадзянскі працэс. Гаспадарчы працэс. Арбітражны працэс
  • Судова-экспертная дзейнасць (юрыдычныя навукі)
  • Спартыўнае права
  • Прававая асвета і прававая культура
  • Юрыдычная псіхалогія. Юрыдычная адукацыя
  • Нацыянальная бяспека
  • Замежны вопыт
  • Практыка інфарматызацыі прававой сферы. Практыка прававой інфарматызацыі
  • Пытанні публічных цэнтраў прававой інфармацыі
  • Персаналіі
  • Iншыя

Аўтарам

Рэдакцыяй часопica распрацаваны і размешчаны на сайце часопіса патрабаванні да аўтарскіх матэрыялаў і шаблон афармлення артыкула.

Прадугледжаны 2 спосабы аддаленай падачы матэрыялу ў рэдакцыю: пры дапамозе анлайн-формы і электроннай пошты: journal@ncpi.gov.by.

Набыццё часопica

Падрабязная інфармацыя аб падпісцы і набыцці друкаванай і электроннай версіі часопica размешчана на сайце выдання.

Рэдакцыя часопica

Рэдакцыя: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 606

Кантактны тэлефон: 8 (017) 279-99-48 

Мабільныя тэлефоны: (+375 33) 323-02-40 , (+375 44) 536-57-40 

E-mail: journal@ncpi.gov.by

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх