• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

ІПС «ТОКТОМ»

У рамках супрацоўніцтва НЦПІ і ТАА «Информационный центр «Токтом» (Кыргызская Рэспубліка) арганізавана магчымасць доступу да заканадаўства Кыргызскай Рэспублікі з дапамогай ІПС «ТОКТОМ Онлайн».

logo_toktom

ІПС «ТОКТОМ Онлайн» дае доступ да заканадаўства Кыргызскай Рэспублікі пры дапамозе сеткі Інтэрнэт і змяшчае нарматыўныя прававыя акты Кыргызскай Рэспублікі, дакументы судовай практыкі, міжнародныя пагадненні, узоры і формы дакументаў, а таксама даведачную інфармацыю. Крыніцамі інфармацыі з’яўляюцца органы дзяржаўнай улады Кыргызскай Рэспублікі.

Усе дакументы сістэмы размеркаваны па раздзелах:

  • «Нарматыўныя акты»; 
  • «Міжнароднае заканадаўства»; 
  • «Архіў судовых рашэнняў»; 
  • «Узоры дзелавых дакументаў»; 
  • «Публікацыі, каментарыі спецыялістаў»; 
  • «Бізнес-даведкі, статыстычныя звесткі».

ІПС «ТОКТОМ Онлайн» выпускаецца ў выглядзе камплектаў «Корпорация Онлайн» і «Юрист Онлайн», якія адрозніваюцца па напаўненні і колькасці карыстальнікаў, што адначасова працуюць з базай. Так, «Корпорация Онлайн» дазваляе работу адначасна 10 карыстальнікам, «Юрист Онлайн» мае абмежаванне – 1 карыстальнік.

Перавага ІПС «ТОКТОМ Онлайн»

ІПС «ТОКТОМ Онлайн» валодае шырокімі інструментамі пошуку дакументаў і функцыянальнымі магчымасцямі.

Інфармацыя абнаўляецца штодня аўтаматычна, што вызваляе карыстальніка ад неабходнасці сачыць за папаўненнем сістэмы новымі дакументамі.

У ІПС «ТОКТОМ Онлайн» рэалізавана мноства ўнікальных функцый, пры дапамозе якіх працаваць з прававой інфармацыяй лёгка і зручна:

  • інструмент «Хуткі пошук», аналагічны пошукавым сістэмам сеткі Інтэрнэт, для зручнасці карыстальнікаў вынесены ў Галоўнае меню базы даных. Выкарыстоўваючы «Хуткі пошук», не трэба ведаць дакладныя рэквізіты і запаўняць картку запыту, сістэма пошуку сама выдасць найбольш верагодны варыянт. Карыстальніку дастаткова набраць фразу або слова, і сістэма пры апрацоўцы запыту выдасць спачатку дакументы, што найбольш адпавядаюць умовам запыту; затым менш значныя і, нарэшце, дакументы, якія страцілі сілу і іх прымяненне немэтазгодна; 
  • функцыя «Параўнанне рэдакцый» дае магчымасць прагледзець тэксты двух абраных рэдакцый дакумента ў адным акне, дзе тэкставыя блокі змяненняў вызначаныя якім-небудзь колерам; 
  • функцыя «Вочка» дае магчымасць праглядаць усе спасылкі, не пакідаючы асноўнага дакумента. Пры выкарыстанні функцыі «Вочка» дастаткова навесці курсор на спасылку ў дакуменце і, не адкрываючы, прагледзець фрагмент тэкста, на які даецца спасылка. Такім чынам, можна праглядаць спасылкі паралельна, не закрываючы асноўны дакумент; 
  • функцыя «Сувязны» з’яўляецца важным інструментам аналітычнай працы з дакументам і змяшчае інфармацыю пра яго сувязь з астатнімі нарматыўнымі актамі, а таксама дае магчымасць прагледзець спасылкі да канкрэтнага артыкула ці часткі дакумента. Праглядаючы тэкст дакумента, можна сфарміраваць спіс дакументаў, што спасылаюцца на гэты фрагмент, а таксама вытрымкі з тэкста, з якога ідзе спасылка. Для гэтага неабходна націснуць на кнопку насупраць фрагмента з тэкста дакумента; 
  • функцыя «Моўнае параўнанне» дае магчымасць прагледзець тэкст дакумента на дзвюх розных мовах у адным акне.

Доступ да ІПС «ТОКТОМ Онлайн» магчымы 24 гадзіны на суткі з любога пункту свету, з любога камп’ютара з выхадам у Інтэрнэт. Дзякуючы сінхранізацыі звестак з серверам ТОКТОМ карыстальнік можа атрымаць доступ да сваіх выбраных дакументаў, апошніх запытаў і апошніх прагледжаных дакументаў з любога камп’ютара. Больш няма неабходнасці ўзгадваць, якія дакументы былі прагледжаныя раней; у камандзіроўцы або дома можна працягнуць працу з таго ж месца, дзе спыніўся.

Акрамя таго, у ІПС «ТОКТОМ Онлайн» ёсць магчымасць самастойнага кіравання сваім доступам: сістэмай можна карыстацца толькі тады, калі гэта неабходна карыстальніку (пачынаючы з доступу на 1 дзень).

Больш падрабязна азнаёміцца з магчымасцямі ІПС «ТОКТОМ Онлайн» можна на сайце www.toktom.kg або звязаўшыся з ТАА «Информационный центр «Токтом». Паштовы адрас: ТАА «Информационный центр «Токтом», Кыргызская Рэспубліка, 720005, г. Бішкек, вул. М.Горкага, 15; раб. тэл. +996 312 54 10 27, маб. тэл. +996 555 54 10 27.

Як адкрыць доступ

Адкрыць доступ да ІПС «ТОКТОМ Онлайн» (аддалена) і зразумець асаблівасці камплектаў можна па адрасе https://online.toktom.kg/. Для гэтага неабходна зарэгістравацца, завесці асабовы рахунак і папоўніць яго з дапамогай WebMoney або банкаўскага пераводу, а затым адкрыць доступ да ІПС «ТОКТОМ Онлайн».

Адкрыць доступ таксама можна, звязаўшыся з ТАА «Информационный центр «Токтом». Паштовы адрас: ТАА «Информационный центр «Токтом», Кыргызская Рэспубліка, 720005, г. Бішкек, вул. М.Горкага, 15; раб. тэл. +996 312 54 10 27, маб. тэл. +996 555 54 10 27.

Открыть доступ также можно, связавшись с ООО «Информационный центр «Токтом». Почтовый адрес: ООО «Информационный центр «Токтом», Кыргызская Республика, 720005, г. Бишкек, ул. М.Горького, 15; раб. тел. + 996 312 54 10 27, моб. тел. + 996 555 54 10 27.

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх