• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Правядзенне семінараў

Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) стала арганізуюцца і праводзяцца семінары, у тым ліку карпаратыўныя, накіраваныя на вывучэнне і абагульненне практыкі прымянення нормаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе праваадносіны ў розных сферах дзейнасці.

Штогод праводзіцца каля 40 семінараў, навучаецца болей за 2000 слухачоў.

Семінары, што арганізуюцца НЦПІ, дазваляюць адначасова вырашаць шэраг задач:

  • атрыманне работнікамі дадатковых ведаў у розных сферах заканадаўства;
  • павышэнне кваліфікацыі;
  • вывучэнне актуальных праблем правапрымянення;
  • абмен вопытам і ведамі;
  • выпрацоўка адзіных падыходаў у рабоце;
  • павышэнне якасці кіраўніцкіх рашэнняў.

Семінары НЦПІ арганізуюцца ў камфортнай канферэнц-зале ў цэнтры г. Мінска.

Лекцыі вядуць кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі вышэйшых судовых органаў і органаў кантролю, эксперты-практыкі, распрацоўшчыкі нарматыўных прававых актаў.

Кожнаму ўдзельніку семінара выдаецца іменны сертыфікат, а таксама даведка аб навучанні дзяржаўнага ўзору.

З мэтай паляпшэння інфармацыйнай падтрымкі кліентаў, стварэння адваротнай сувязі з удзельнікамі семінараў дзейнічае інтэрнэт-рэсурс «Семінары НЦПІ».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх