• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Вазьміце ЭТАЛОН з сабой!

ІПС «ЭТАЛОН» распаўсюджваецца таксама на флэш-носьбіце. Флэш-версія ІПС «ЭТАЛОН» працуе на любым камп’ютары, да якога непасрэдна падключаны флэш-носьбіт, і не патрабуе ўстаноўкі на камп’ютар.

Існуе ў двух варыянтах інфармацыйнага напаўнення:

Варыянт 1 (5 банкаў даных):

  • Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
  • Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання
  • Міжнародныя дагаворы
  • Правапрымяняльная практыка
  • Формы дакументаў

Варыянт 2 (6 банкаў даных):

  • Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
  • Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання
  • Міжнародныя дагаворы
  • Правапрымяняльная практыка
  • Формы дакументаў
  • Судовая практыка

Асноўныя перавагі флэш-версіі ІПС «ЭТАЛОН»:

  • Мабільнасць – магчымасць заўсёды мець пры сабе поўную, дакладную і актуальную прававую інфармацыю
  • Практычнасць – работа непасрэдна з флэш-носьбіта на любым камп’ютары і ноўтбуку без дадатковай устаноўкі сістэмы, магчымасць выкарыстання свабоднай дыскавай прасторы флэш-носьбіта для запісу і захавання іншай інфармацыі
  • Універсальнасць – аб’ём інфармацыі, інтэрфейс, функцыянальныя магчымасці, ідэнтычныя стацыянарнай версіі ІПС «ЭТАЛОН», што дазваляе забяспечыць просты і пашыраны пошук дакументаў на дзвюх дзяржаўных мовах, неафіцыйны пераклад дакументаў з беларускай на рускую і з рускай на беларускую мовы; прагляд дзейных, нядзейных (якія страцілі сілу), а таксама будучых (якія яшчэ не ўвайшлі ў сілу) рэдакцый тэкстаў дакументаў, атрыманне дакладных звестак аб даце набыцця імі моцы; доступ да тэматычных банкаў даных па найбольш актуальных пытаннях, шырокага спектру даведачнай інфармацыі, звестак аб прававых інтэрнэт-рэсурсах замежных краін і г.д.

Вазьміце ЭТАЛОН з сабой

Па пытаннях заключэння дагавораў, атрымання дадатковых зніжак на абнаўленне флэш-версіі ІПС «ЭТАЛОН» звяртайцеся да спецыялістаў Службы тэхнічнай падтрымкі НЦПІ або рэгіянальных цэнтраў прававой інфармацыі.


Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх