• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Тэматычны банк даных «У дапамогу бухгалтару і эканамісту»

У банку даных «У дапамогу бухгалтару і эканамісту» размешчаны нарматыўныя прававыя акты, што вызначаюць парадак вядзення бухгалтарскага ўліку і стварэння справаздачнасці, пытанні фінансавага планавання і падаткаабкладання, а таксама дакументы правапрымяняльнага характару, у якіх высвятляюцца асаблівасці бухгалтарскага ўліку асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў, матэрыяльных рэсурсаў і выдаткаў на вытворчасць, даюцца рэкамендацыі аб парадку падліку і выплаты падаткаў, у тым ліку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, шмат іншага.

Усе дакументы, сабраныя ў банку даных «У дапамогу бухгалтару і эканамісту», сістэматызаваны па тэматычных раздзелах. Тэксты нарматыўных прававых актаў знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне адбываецца па меры паступлення ў НЦПІ нарматыўных прававых актаў і дакументаў правапрымяняльнага характару указанай тэматыкі.

Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, якія ўваходзяць у тэматычны банк даных «У дапамогу бухгалтару і эканамісту», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх