• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Тэматычны банк даных «Кодэксы Рэспублікі Беларусь»

У банку даных «Кодэксы Рэспублікі Беларусь» змешчаны ў актуальным стане 26 дзейных кодэксаў Рэспублікі Беларусь з алфавітна-прадметнымі паказальнікамі і паартыкульным зместам, а таксама 20 кодэксаў, якія страцілі сілу.

Дзейныя кодэксы Рэспублікі Беларусь:

Банкаўскі кодэкс 
Бюджэтны кодэкс 
Водны кодэкс 
Паветраны кодэкс 
Грамадзянскі кодэкс 
Грамадзянскі працэсуальны кодэкс 
Жыллёвы кодэкс 
Выбарчы кодэкс 
Кодэкс унутранага воднага транспарту 
Кодэкс аб шлюбе і сям’і 
Кодэкс аб зямлі 
Кодэкс аб нетрах 
Кодэкс аб адукацыі 
Кодэкс аб судовым ладзе і статусе суддзяў
Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях 
Кодэкс аб культуры 
Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях 
Кодэкс гандлёвага мараплаўства 
Лясны кодэкс 
Падатковы кодэкс (Агульная частка) 
Падатковы кодэкс (Асаблівая частка) 
Працоўны кодэкс 
Крымінальна-выканаўчы кодэкс 
Крымінальна-працэсуальны кодэкс 
Крымінальны кодэкс 
Гаспадарчы працэсуальны кодэкс

Доступ да гэтага банка даных у ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» ажыццяўляецца на бязвыплатнай аснове.

Вы можаце бясплатна азнаёміцца з тэкстамі кодэксаў у актуальным стане (з усімі змяненнямі і дапаўненнямі) і ажыццяўляць паартыкульную навігацыю па тэксце кодэкса або прагледзець картку дакумента.

Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, якія ўваходзяць у тэматычны банк даных «Кодэксы Рэспублікі Беларусь», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх