• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Тэматычны банк даных «Індывідуальны прадпрымальнік»

У банку даных «Індывідуальны прадпрымальнік» змешчаны законы Рэспублікі Беларусь, асноватворныя акты Кіраўніка дзяржавы, пастановы Урада Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, міжнародныя прававыя акты, якія рэгулююць ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і знешнеэканамічную дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў, замацоўваюць дзяржаўныя гарантыі аб падтрымцы індывідуальных прадпрымальнікаў.

Прававыя акты сістэматызаваныя па наступных тэматычных раздзелах:

  • Агульныя палажэнні аб прадпрымальніцтве;
  • Дзяржаўная падтрымка прадпрымальніцтва;
  • Дзяржаўная рэгістрацыя і спыненне дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • Агульныя пытанні ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • Падаткаабкладанне індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • Фінансавыя пытанні і валютнае рэгуляванне;
  • Гандлёва-закупачная дзейнасць;
  • Знешнеэканамічная дзейнасць;
  • Мытнае рэгуляванне;
  • Парадак арганізацыі і правядзення праверак (рэвізій) фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Адказнасць і вызваленне індывідуальных прадпрымальнікаў ад эканамічнай адказнасці;
  • Рашэнне гаспадарчых спрэчак;
  • Працоўныя адносіны ў сферы прадпрымальніцтва.

Тэксты прававых актаў, размешчаныя ў банку даных, знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне адбываецца па меры паступлення ў НЦПІ прававых актаў указанай тэматыкі.

Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, якія ўваходзяць у тэматычны банк даных «Індывідуальны прадпрымальнік», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх