• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Тэматычны банк даных «У дапамогу ідэалагічнаму работніку»

У банку даных «У дапамогу ідэалагічнаму работніку» змешчаны законы Рэспублікі Беларусь, асноватворныя акты Кіраўніка дзяржавы, пастановы Урада Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія датычацца канстытуцыйных асноў дзяржаўнага ладу, парадку дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, пытанняў эканомікі і сацыяльнай палітыкі, знешнепалітычнай дзейнасці, а таксама міжнародныя прававыя акты.

Гэта тэматычная падборка прававых актаў з’яўляецца ўніверсальнай і можа быць выкарыстана ў рабоце ідэалагічным работнікам, якому ў адпаведнасці са сваімі функцыянальнымі абавязкамі трэба вырашаць комплекс пытанняў у галіне палітыкі, права, эканомікі, а таксама спецыялістамі любой сферы дзейнасці.

Прававыя акты сістэматызаваныя па наступных тэматычных раздзелах:

  • Дзяржаўны лад;
  • Грамадзянскае супольства;
  • Беларуская мадэль развіцця;
  • Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • Дзяржаўная інфармацыйная палітыка;
  • Дзяржаўная сацыяльная палітыка;
  • Дзяржаўная моладзевая палітыка;
  • Інтэграцыйныя аб’яднанні з удзелам Рэспублікі Беларусь;
  • Міжнародныя адносіны і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.

Тэксты прававых актаў, размешчаныя ў банку даных, знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне банка даных увесь час пашыраецца па меры паступлення ў НЦПІ дакументаў азначанай тэматыкі.

Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, якія ўваходзяць у тэматычны банк даных «У дапамогу ідэалагічнаму работніку», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх