У банку даных «Праца і прафсаюзны рух» змешчаны законы Рэспублікі Беларусь, асноватворныя акты Кіраўніка дзяржавы, пастановы Урада Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія рэгулююць працоўныя адносіны, стварэнне спрыяльных умоў працы, абароны правоў і інтарэсаў работнікаў і наймальнікаў, іншыя грамадскія стасункі, звязаныя з дзейнасцю прафсаюзаў, вядзеннем калектыўных перагавораў, узаемаадносінамі паміж работнікамі (іх прадстаўнікамі) і наймальнікамі, разглядам працоўных спрэчак, а таксама міжнародныя прававыя акты ў сферы працы, занятасці, сацыяльнай абароны і прафсаюзнага руху, Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь.
Прававыя акты сістэматызаваныя па наступных тэматычных раздзелах:
Тэксты прававых актаў, размешчаныя ў банку даных, знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне банка даных увесь час пашыраецца па меры паступлення ў НЦПІ дакументаў азначанай тэматыкі.
Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, якія ўваходзяць у тэматычны банк даных «Праца і прафсаюзны рух», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».