• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Тэматычны банк даных «Адукацыя»

Банк даных «Адукацыя» створаны ў рамках рэалізацыі Партнёрскага пагаднення ў галіне развіцця і ўдасканалення дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, заключанага паміж НЦПІ і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У банку захоўваюцца сістэматызаваныя па тэматыцы законы Рэспублікі Беларусь, асноватворныя акты Кіраўніка дзяржавы, пастановы Урада Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, міжнародныя прававыя акты, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў сферы адукацыі, грамадскія адносіны па рэалізацыі права грамадзян на адукацыю, пытанні сацыяльнай падтрымкі і абароны навучэнцаў, арганізацыю аздараўлення дзяцей, паляпшэнне становішча і аховы правоў дзяцей. Акрамя таго, у банк даных «Адукацыя» уключаны прававыя акты, якія рэгламентуюць прафесійную дзейнасць педагагічных работнікаў.

Банк даных «Адукацыя» стане для работнікаў сферы адукацыі і сумежных галін унікальнай крыніцай поўнай, актуальнай і сістэматызаванай прававой інфармацыі, якая рэгламентуе дзейнасць устаноў адукацыі і іх супрацоўнікаў, а таксама дакументаў правапрымяняльнага характару (метадычных рэкамендацый, інструкцый, дапамогі).

Прававыя акты сістэматызаваныя па наступных тэматычных раздзелах:

  • Сістэма адукацыі. Агульныя пытанні;
  • Кіраванне ў сферы адукацыі;
  • Інфармацыйнае забеспячэнне;
  • Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сістэмы адукацыі і пытанні гаспадарчай дзейнасці;
  • Асноўная адукацыя;
  • Дашкольная адукацыя;
  • Агульная сярэдняя адукацыя;
  • Прафесійна-тэхнічная адукацыя;
  • Сярэдняя спецыяльная адукацыя;
  • Вышэйшая адукацыя;
  • Адукацыя пасля заканчэння УВА;
  • Дадатковая адукацыя;
  • Спецыяльная адукацыя;
  • Дакументы аб адукацыі, дакументы аб навучанні;
  • Выхаванне ў сістэме адукацыі;
  • Сацыяльная абарона навучэнцаў;
  • Меры сацыяльнай абароны навучэнцаў, якія рэалізуюцца ўстановамі адукацыі;
  • Асаблівасці рэгулявання працы педагагічных работнікаў;
  • Дзяржаўная моладзевая палітыка;
  • Ахова дзяцінства, прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;
  • Аздараўленне дзяцей;
  • Дзяржаўныя, рэгіянальныя і галіновыя праграмы;
  • Эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва.

Тэксты прававых актаў, размешчаныя ў банку даных, знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне банка даных увесь час павялічваецца па меры паступлення ў НЦПІ дакументаў азначанай тэматыкі.

Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, якія ўваходзяць у тэматычны банк даных «Адукацыя», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх