• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber
Тэматычны банк даных «Дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь (службовыя асобы) і іншыя дзяржаўныя арганізацыі»

Тэматычны банк даных «Дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь (службовыя асобы) і іншыя дзяржаўныя арганізацыі»

У банку даных «Дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь (службовыя асобы) і іншыя дзяржаўныя арганізацыі» размешчаны сістэматызаваныя па тэматычных раздзелах законы Рэспублікі Беларусь, асноватворныя акты Кіраўніка дзяржавы і пастановы Урада Рэспублікі Беларусь, якія ўстанаўліваюць прававы статус і паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вызначаюць прынцыпы, змест, парадак арганізацыі і дзейнасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рэгламентуюць парадак фарміравання, кампетэнцыю, арганізацыю дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, органаў судовай улады і органаў пракуратуры.

Прававыя акты сістэматызаваныя па наступных тэматычных раздзелах:

  • Асноўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць дзяржаўных органаў (службовых асоб);
  • Вышэйшыя дзяржаўныя органы (службовыя асобы) Рэспублікі Беларусь;
  • Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання;
  • Іншыя дзяржаўныя органы (арганізацыі);
  • Органы мясцовага кіравання і самакіравання Рэспублікі Беларусь;
  • Органы судовай улады і органы пракуратуры Рэспублікі Беларусь;
  • Выбарчая сістэма і правядзенне выбараў.

Тэксты прававых актаў, размешчаныя ў банку даных, знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне адбываецца па меры паступлення ў НЦПІ прававых актаў акрэсленай тэматыкі.

Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, уключаных у тэматычны банк даных «Дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь (службовыя асобы) і іншыя дзяржаўныя арганізацыі», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх