• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Тэматычны банк даных «Еўразійская эканамічная інтэграцыя»

Банк даных «Еўразійская эканамічная інтэграцыя» змяшчае падборку міжнародных прававых актаў і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць прававыя і фінансавыя аспекты дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза і накіраваныя на далейшае развіццё еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.

Азначаны рэсурс уключае болей чым 1 600 дакументаў, сістэматызаваных па тэматычных раздзелах:

  • «Еўразійская эканамічная інтэграцыя. Агульныя пытанні»;
  • «Мытны кодэкс»;
  • «Еўразійскі эканамічны саюз. Агульныя пытанні»;
  • «Органы Еўразійскага эканамічнага саюза»;
  • «Міжнародныя дагаворы, якія дзейнічаюць у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза»;
  • «Міжнародныя дагаворы, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы»;
  • «Органы Еўразійскай эканамічнай супольнасці, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы»;
  • «Нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь».

Тэксты прававых актаў, размешчаныя ў банку даных, знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне адбываецца па меры паступлення ў НЦПІ дакументаў указанай тэматыкі.

Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, якія ўваходзяць у тэматычны банк даных «Еўразійская эканамічная інтэграцыя», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх