Утрымлівае болей за 30 000 дакументаў, у ліку якіх:
- творы, якія паступілі на падставе заключаных ліцэнзійных дагавораў аб перадачы выключных (невыключных) маёмасных правоў на выкарыстанне твораў, у тым ліку артыкулы, апублікаваныя ў навукова-практычным часопісе «Право.by»;
- матэрыялы, перададзеныя ў рамках выканання пункта 8 Палажэння аб дзейнасці па распаўсюджванні (перадачы) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «Аб удасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь»;
- творы, перададзеныя НЦПІ на падставе заключаных з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі партнёрскіх пагадненняў і дагавораў аб уключэнні ў банк даных службовых твораў;
- лакальныя прававыя акты і матэрыялы правапрымяняльнага характару, размешчаныя на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь;
- навучальна-метадычныя, навукова-метадычныя, інфармацыйна-аналітычныя і інструкцыйныя матэрыялы, дакументы правапрымяняльнага характару, атрыманыя ў рамках функцыянавання цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі.
Папаўненне банка даных ажыццяўляецца па меры паступлення новых дакументаў.