• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Банк даных «Правапрымяняльная практыка»

Утрымлівае болей за 30 000 дакументаў, у ліку якіх:

  • творы, якія паступілі на падставе заключаных ліцэнзійных дагавораў аб перадачы выключных (невыключных) маёмасных правоў на выкарыстанне твораў, у тым ліку артыкулы, апублікаваныя ў навукова-практычным часопісе «Право.by»;
  • матэрыялы, перададзеныя ў рамках выканання пункта 8 Палажэння аб дзейнасці па распаўсюджванні (перадачы) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «Аб удасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь»;
  • творы, перададзеныя НЦПІ на падставе заключаных з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі партнёрскіх пагадненняў і дагавораў аб уключэнні ў банк даных службовых твораў;
  • лакальныя прававыя акты і матэрыялы правапрымяняльнага характару, размешчаныя на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь;
  • навучальна-метадычныя, навукова-метадычныя, інфармацыйна-аналітычныя і інструкцыйныя матэрыялы, дакументы правапрымяняльнага характару, атрыманыя ў рамках функцыянавання цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі.

Папаўненне банка даных ажыццяўляецца па меры паступлення новых дакументаў.

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх