• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

«Збяром дзіця ў школу» – 1 верасня выхаванцы падшэфных арганізацый атрымалі падарункі ад Цэнтра

«Збяром дзіця ў школу» – 1 верасня выхаванцы падшэфных арганізацый атрымалі падарункі ад Цэнтра

Традыцыйна 1 верасня калектыў Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі павіншаваў з Днём ведаў хлопчыкаў і дзяўчынак з падшэфных дзіцячых прытулкаў – Клецкага і Нясвіжскага раённых сацыяльна-педагагічных цэнтраў.

Работнікі Цэнтра на чале з першым намеснікам дырэктара, членам Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Вячаславам Абрамавым павіншавалі дзяцей з пачаткам навучальнага года, пажадалі ім поспехаў і добрых адзнак. Усім выхаванцам уручаны падарункі – адзенне, неабходныя школьныя прылады і, вядома ж, прысмакі. А ўстановам адукацыі – мэбля, санітарна-гігіенічныя сродкі, інвентар і інш.

Представители Национального центра правовой информации посетили подшефные детские приюты

Усе хлопцы былі рады візіту гасцей са сталіцы. У хлапчукоў і дзяўчынак настрой бадзёры – да новага навучальнага года гатовы! Па словах Вячаслава Анатольевіча, клопат аб дзецях, іх выхаванне – права і абавязак бацькоў. Але, на жаль, не ўсе дарослыя могуць несці такую адказнасць. Менавіта таму так важна дапамагаць такім дзіцячым установам.

«Для кожнага дзіцяці 1 верасня – асаблівы дзень. І мы з калегамі таксама вельмі рады, што можам дапамагчы нашым падапечным адчуць сёння святочны настрой і выканаць іх некаторыя пажаданні», – адзначыў ён.

Представители Национального центра правовой информации поздравили с Днем знаний ребят из подшефных детских приютов

1 сентября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх