• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

З удзелам РЦПІ Гомельскай вобласці выбралі лепшыя праекты конкурсу «100 ідэй для Беларусі» рэгіёну

24 студзеня ў Гомелі адбыўся абласны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», арганізатарамі якога выступілі Гомельскі абласны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Гомельскі філіял НЦПІ.

На ацэнку журы ў складзе прадстаўнікоў арганізатараў, навуковых супрацоўнікаў, рацыяналізатараў і пераможцаў конкурсу мінулых гадоў было прадстаўлена 30 конкурсных работ.

«Перад намі стаяла складаная задача, таму што неабходна было абраць толькі трэць з прадстаўленых праектаў для ўдзелу ў рэспубліканскім фінале. Рабяты прадставілі вельмі цікавыя ідэі. Кожная з работ заслугоўвала ўвагі», – распавяла спецыяліст Гомельскай філіала НЦПІ Кацярына Чарнейка.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі конкурсу падзяліліся сваімі ідэямі. Журы ў працэсе адбору праектаў не толькі абмеркавала перспектывы іх укаранення, але і прапанавалі дапамогу па рэалізацыі ў рэгіёне.

Найбольш яркія работы былі адзначаны спецыяльнымі прызамі.

Як адзначыла Кацярына Чарнейка, Цэнтр надае вялікую ўвагу рабоце з моладдзю, яе прававому выхаванню, падтрымцы маладзёжных ініцыятыў:

«Удзел маладых людзей у гэтым конкурсе, а таксама ў рэспубліканскім прававым турніры «Сіла Закона» дэманструе зацікаўленасць маладога пакалення ў эфектыўным развіцці нашай дзяржавы».

Вручение приза НЦПИ в конкурсе 100 идей для Беларуси

Сярод адзначаных НЦПІ праектаў – кніга «Мая Беларусь», прадстаўленая Віталём Бугаевым, вучнем сярэдняй школы № 31 г. Гомеля. Кніга прапануе дзецям дашкольнага ўзросту, гуляючы, вывучаць сімвалы Рэспублікі Беларусь, жывёльны і раслінны свет нашай краіны.

Яшчэ адзін праект, які атрымаў спецыяльны прыз нашай арганізацыі, – «Фандамат з функцыяй выдачы корму «Дапаможам прыродзе» Мікіты Малахава і Максіма Якушэўскага з Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа. Пры апусканні ў «Фандамат» пластыкавай крышачкі аўтаматычна выдаецца корм для жывёл ці птушак.

«Збіраючы крышачкі, якія ідуць потым на перапрацоўку, людзі змогуць аказваць дапамогу братам нашым меншым», – распавялі хлопцы.

Пажадаем поспехаў пераможцам у рэспубліканскім туры і шырокіх магчымасцей для рэалізацыі іх ідэй!

1 февраля 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх