1 верасня ва ўсіх установах адукацыі краіны празвінеў першы званок. У Дзень ведаў і напярэдадні па ўсёй краіне прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, удзел у якіх традыцыйна прыняў НЦПІ і яго філіялы.
Першы ўрок
1 верасня ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года, у сярэдняй школе № 68 г. Мінска прыняла ўдзел рэдактар Дзіцячага прававога сайта Марына Галаенка.
На ўроку «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння» ў 6-м класе прававой накіраванасці Марына Міхайлаўна пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з важным для іх інтэрнэт-рэсурсам – Дзіцячым прававым сайтам, расказала пра дзяржаўны лад Рэспублікі Беларусь, заканадаўчае рэгуляванне правоў дзіцяці.
Кіраўнікі і работнікі філіялаў Цэнтра таксама ўдзельнічалі ва ўрачыстых лінейках і правялі першыя ўрокі ва ўстановах адукацыі.
Ва ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе № 5 г. Брэста паўдзельнічалі спецыялісты РЦПІ Брэсцкай вобласці Ала Мартысюк і Марына Дубініч.
Яны расказалі аб распаўсюджванні прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь і аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, якія фарміруюцца НЦПІ.
У Дзень ведаў дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дарогава наведала Воранаўскую сярэднюю школу Віцебскага раёна.
Ларыса Мікалаеўна выступіла са словамі на дарогу перад навучэнцамі, бацькамі і педагагічным калектывам школы. Яна павіншавала з пачаткам навучальнага года і пажадала творчых поспехаў, выдатных адзнак і дасягнення высокіх вынікаў у вучобе, стаць пісьменнымі і адукаванымі людзьмі, годнымі грамадзянамі сваёй Айчыны!
Работнікі філіяла Цэнтра правялі для першакласнікаў інфармацыйную гадзіну «Першы раз у першы клас разам з Дзіцячым прававым сайтам».
1 верасня РЦПІ Гомельскай вобласці сумесна з прадстаўнікамі Следчага камітэта і абласной натарыяльнай палаты быў праведзены ўрок для вучняў 10 «Ю» класа юрыдычнай накіраванасці Гомельскай гімназіі № 56 імя А.А.Вішнеўскага. Школьнікі даведаліся аб сваіх правах і абавязках, атрымалі адказы на важныя пытанні. Госці мерапрыемства пажадалі ім, каб новы навучальны год быў цікавы і плённы, прынёс шмат радасных падзей і новых дасягненняў.
У Дзень ведаў прэзентацыю Дзіцячага прававога сайта для навучэнцаў сярэдняй школы № 22 імя І.П.Бохана г. Гродна правялі спецыялісты РЦПІ Гродзенскай вобласці.
У працэсе займальнай гутаркі з вядучым спецыялістам РЦПІ Гродзенскай вобласці Людмілай Танцэравай школьнікі вандравалі па прававых лабірынтах на старонках Дзіцячага прававога сайта.
Падчас заняткаў юнакі і дзяўчаты даведаліся, што з дапамогай рэсурсу можна набыць неабходныя прававыя веды, навыкі правамерных паводзін і прыняцця правільных рашэнняў у канфліктных сітуацыях. А замацаваць і прадэманстраваць іх можна, удзельнічаючы ў розных гульнях, віктарынах і конкурсах.
Дырэктар РЦПІ Мінскай вобласці Руслан Трухан 1 верасня наведаў сярэднюю школу № 2 г. Дзяржынска, на базе якой функцыянуюць класы прававой і патрыятычнай накіраванасці.
На ўрачыстай лінейцы Руслан Іванавіч павіншаваў школьнікаў з пачаткам навучальнага года і перадаў у падарунак інтэлектуальна-прававую гульню НЦПІ #Я ВЕДАЮ ЗАКОНЫ.
Дырэктар РЦПІ таксама правёў адкрыты ўрок для вучняў 10-га класа прававога профілю «Што трэба ведаць школьніку аб праве?», які прайшоў у форме адкрытага дыялогу. Канстытуцыя, дзяржаўная сімволіка, нацыянальныя святыні, дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі, патрыятычнае і прававое выхаванне ў маладзёжным асяроддзі – гэтыя і іншыя тэмы сталі прадметам для абмеркавання.
Напрыканцы мерапрыемстваў святочнага дня ганаровыя госці павіншавалі самых маленькіх вучняў з Днём ведаў і перадалі кожнаму дзіцяці кнігу «Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р.Лукашэнка першакласніку».
У першы восеньскі дзень спецыялісты РЦПІ Магілёўскай вобласці павіншавалі з Днём ведаў навучэнцаў сярэдняй школы № 2 г. Магілёва.
Пазнавальна-гульнявое мерапрыемства для рабят 4 і 9 класаў прайшло ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. К. Маркса.
Падчас мерапрыемства Кацярына Колбава і Жана Зязюліна пазнаёмілі юнакоў з Дзіцячым прававым сайтам, расказалі аб правах і абавязках, правялі гульні і конкурсы. Адмысловае ажыўленне і масу ўражанняў зрабіла гульня «Прававы кракадзіл або #дзеці маюць права», па выніках удзелу ў якой усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі НЦПІ.
Увага – дзеці! Удзел у рэспубліканскай акцыі
Па традыцыі філіялы Цэнтра далучыліся і да агульнарэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Увага – дзеці!».
31 жніўня РЦПІ Віцебскай вобласці сумесна з УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама праведзена інфармацыйна-прафілактычнае мерапрыемства – дзень бяспекі дарожнага руху «Увага, бацькі – скончыліся канікулы!».
Дзяржаўтаінспектары ўзмацнілі кантроль за выкананнем ПДР, спецыялісты абласнога філіяла ўручылі афіцыйныя друкаваныя выданні НЦПІ «Правілы дарожнага руху» вадзіцелям, якіх дзяржаўтаінспектары праверылі на веданне ПДР.
1 верасня РЦПІ г. Мінска сумесна з супрацоўнікамі АДАІ УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска нагадаў вадзіцелям аб няўхільным выкананні правілаў дарожнага руху.
Супрацоўнікі ДАІ праводзілі прафілактычную гутарку з няўважлівымі кіроўцамі, якія ехалі без уключанага блізкага святла фар, зважаючы на важнасць праявы большай пільнасці на дарогах. Спецыялісты РЦПІ ў якасці нагадвання ўручалі вадзіцелям аўто, у якіх ехалі дзеці, кнігу «Правілы дарожнага руху», а дзецям – тэматычныя сувеніры.
У Дзень ведаў спецыяліст РЦПІ Брэсцкай вобласці Аляксандр Паграноўскі таксама прыняў удзел у акцыі сумесна з супрацоўнікамі УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праверылі выкананне правіл перавозкі дзяцей у аўтамабілях, удзялілі ўвагу выкананню школьнікамі правілаў пераходу праезнай часткі.
Усе рабяты, якія прынялі ўдзел у акцыі, атрымалі падарункі ад Дзіцячага прававога сайта і Дзяржаўтаінспекцыі Брэстчыны.
Мерапрыемствы былі накіраваны на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і прайшлі з мэтай нагадвання аўтамабілістам аб неабходнасці захавання бяспечных паводзін на дарозе.Удзельнікам прафілактычных і ўрачыстых мерапрыемстваў і прадстаўнікам устаноў адукацыі былі ўручаны падарункі і друкаваная прадукцыя НЦПІ.
1 верасня ў рамках работы па прававой асвеце падрастаючага пакалення і прафарыентацыйнай работы НЦПІ сумесна з Галоўным упраўленнем Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў уручылі выданне Правілаў дарожнага руху першакурснікам УА «Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».
Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі віншуе ўсіх з пачаткам навучальнага года!