• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Вучым законы разам з НЦПІ. Супрацоўнік РЦПІ Гомельскай вобласці сустрэўся з будучымі юрыстамі

Напярэдадні Дня юрыста ў публічным цэнтры прававой інфармацыі пры Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна адбылася сустрэча прадстаўніка РЦПІ Гомельскай вобласці з вучнямі профільных юрыдычных класаў ДУА «Гімназія № 51 г. Гомеля».

РЦПИ Гомельской области встретился с будущими юристами.jpg

Спецыяліст Кацярына Чарнейка расказала вучням аб Дзіцячым прававым сайце і пра тое, як атрымаць неабходную прававую інфармацыю з дапамогай іншых дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, што вядзе НЦПІ: Нацыянальнага прававога Парталу, сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE», Прававога форуму Беларусі.

Займальнае падарожжа ў свет права гімназісты працягнулі ў працэсе гульні «#язнаюЗАКОНЫ», распрацаванай у НЦПІ. Яна дазваляе не толькі прадэманстраваць свае веды ў сферы права, але і раскрыць творчы патэнцыял кожнага ўдзельніка.

Падчас мерапрыемства дзесяцікласнікі паказалі выдатныя веды юрыдычных тэрмінаў, дакладна і хутка тлумачылі кожнае слова, атрымліваючы за гэта балы.

В ходе мероприятия десятиклассники показали отличные знания юридических терминов.jpg

Сустрэча прайшла ў вясёлай сяброўскай атмасферы – перамагло сяброўства.

Як адзначыла прадстаўнік РЦПІ Гомельскай вобласці, такія мерапрыемствы даюць магчымасць школьнікам атрымліваць неабходную інфармацыю, а таксама развіваць нестандартнае мысленне, што важна для фарміравання асобы кожнага сучаснага чалавека.

Абедзве каманды атрымалі памятныя падарункі з сімволікай НЦПІ, а таксама гульню «Правовой крокодил или «#детиимеютПРАВО», каб павышаць свае юрыдычныя веды ў вольны час.

7 декабря 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх