• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Віншаванні ў векавы юбілей НББ і абмеркаванне перспектыўных напрамкаў. Цэнтр прыняў удзел у Міжнародным бібліятэчным кангрэсе

15 верасня 2022 г. у адкрыцці IX Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры», прысвечанага 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прынялі ўдзел дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі і намеснік дырэктара Вячаслаў Бякета.

Цэнтральная тэма кангрэса – «Лічбавая трансфармацыя бібліятэк: пераемнасць і вектар развіцця».

Выступаючы з дакладам на пленарным пасяджэнні, дырэктар НЦПІ расказаў аб этапах станаўлення і перспектывах развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У прыватнасці, ён акцэнтаваў увагу на распрацоўку і зацвярджэнне НЦПІ пры падтрымцы Міністэрства культуры Плана мерапрыемстваў па развіцці публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2022–2025 гады.

выступление директора

«Мерапрыемствы Плана маюць пераважна лічбавую павестку, якая дасць магчымасць пашырыць спектр прадастаўляемых ПЦПІ паслуг, тым самым забяспечыўшы фарміраванне зваротнай сувязі ад насельніцтва да дзяржавы праз выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў як інструментаў пры абмеркаванні сацыяльна значных задач і рашэнняў», – падкрэсліў Андрэй Францавіч.

Ён таксама адзначыў, што ў бліжэйшыя гады Цэнтру, Міністэрству культуры і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі як каардынуючым рэспубліканскім цэнтрам ПЦПІ трэба будзе засяродзіцца перш за ўсё на ўключэнні іх у рэалізацыю праектаў інфармацыйна-прававой палітыкі дзяржавы, у тым ліку ў працэсы абмеркавання на іх базе актуальных праблем прававога рэгулявання з удзелам зацікаўленых. Плануецца арганізацыя на базе цэнтраў сустрэч па растлумачэнні найважнейшых прававых актаў грамадзянам з запрашэннем экспертаў з ліку прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый – партнёраў ПЦПІ.

«Выйшаўшы за рамкі прапісаных функцый цэнтраў па прадастаўленні прававой інфармацыі, дзякуючы назапашанаму вопыту па арганізацыі мерапрыемстваў па прававой асвеце насельніцтва, ПЦПІ ўжо ў недалёкай будучыні змогуць стаць даступнымі пляцоўкамі для камунікацыі ўсіх зацікаўленых пры рэалізацыі грамадска значных задач як на мясцовым узроўні, так і ў маштабах рэспублікі», – падсумаваў кіраўнік Цэнтра.

Таксама кіраўніцтва НЦПІ прыняло ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, і прафесійнаму святу прадстаўнікоў бібліятэчнай супольнасці – Дню бібліятэк, якое адзначаецца 15 верасня.

Награждение

Андрэй Францавіч павіншаваў калектыў галоўнай кніжнай скарбніцы нашай краіны са святам і ўручыў дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ганаровую грамату НЦПІ за актыўную асветніцкую дзейнасць, значны ўклад у прававую асвету грамадзян і ўдзел у развіццё дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі.

У віншаванні ён зазначыў, што бібліятэкі Беларусі з'яўляюцца залатым фондам духоўнай спадчыны і культурных дасягненняў нашага народа. Беражліва захоўваючы і прымнажаючы гісторыка-культурную спадчыну, сёння бібліятэкі не толькі даюць магчымасць дакрануцца да дакументальных помнікаў, але і рэалізуюць новыя ідэі для захавання і развіцця кніжнай культуры і гістарычнай памяці нацыі.

Дырэктар НЦПІ таксама павіншаваў усіх прысутных з надыходзячай знакавай дзяржаўнай падзеяй – Днём народнага адзінства!

На мерапрыемстве Цэнтрам была арганізавана прэзентацыя інфармацыйна-прававых рэсурсаў і друкаванай прадукцыі. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў стэнда выклікала прэзентацыя новага сайта інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE», доступам да якой аснашчаны ўсе ПЦПІ краіны.

презентация

У кангрэсе прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый, спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, выдавецтваў, у тым ліку з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Узбекістан, Рэспублікі Арменія, Кітайскай Народнай Рэспублікі і іншых краін.

конгресс

15 сентября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх