• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Віншаванне з юбілеем дырэктара НПЦ Генеральнай пракуратуры Васіля Марчука

Віншаванне з юбілеем дырэктара НПЦ Генеральнай пракуратуры Васіля Марчука

14 верасня адбыўся візіт кіраўнікоў НЦПІ Андрэя Матэльскага і НЦЗПД Вадзіма Іпатава ў Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

У ходзе візіту абодва дырэктары ад імя калектываў павіншавалі Васіля Марчука з 60-годдзем.

«Нашы арганізацыі звязвае шматгадовае і плённае супрацоўніцтва, – асабліва падкрэсліў дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі. – У прыватнасці, рэалізацыя сумесных праектаў, накіраваных на інфармацыйнае развіццё банка даных «Правапрымяняльная практыка» з уключэннем аналітычных і метадычных матэрыялаў работнікаў органаў пракуратуры, практыкі пракурорскага нагляду спрыяе ўдасканаленню інфармацыйна-прававога забеспячэння праваахоўных органаў, даступнасці неабходнай у прафесійнай дзейнасці прававой інфармацыі».

За значны асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Васіль Марчук узнагароджаны Ганаровай граматай НЦПІ.

Директор НЦПИ Андрей Мательский поздравил директора НПЦ проблем укрепления законности и правопорядка Генеральной прокуратуры Республики Беларусь Василия Марчука с 60-летием

Дырэктар НЦПІ адзначыў, што навукова-практычны цэнтр, які узначальвае Васіль Марчук, з'яўляецца унікальнай установай, дзе навуковы калектыў паспяхова вырашае самыя складаныя задачы ў галіне экспертнай ацэнкі праектаў нарматыўных прававых актаў, метадычнага забеспячэння дзейнасці органаў пракуратуры, распрацоўкі прапаноў па супрацьдзеянні карупцыі, павышэнні законнасці і правапарадку:

– Вы паспяхова рэалізуеце сябе як на прафесійнай, так і на навуковай ніве. Вашы веды і вопыт у справе вырашэння задач па правядзенні крыміналагічных даследаванняў, удасканаленні метадалогіі правядзення крыміналагічнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў, выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні праваахоўнай дзейнасці, умацаванню законнасці і правапарадку па праву прызнаны на радзіме і за мяжой.

Даведачна

Марчук Васіль Васільевіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры крымінальнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990–2015 гг.). З 2017 года ўзначальвае Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Аўтар звыш 350 навуковых прац.

14 сентября 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх