• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Віншаванне з Днём народнага адзінства

Віншаванне з Днём народнага адзінства

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём народнага адзінства!

17 верасня – Дзень народнага адзінства, які сімвалізуе яднанне беларусаў і выражае гонар за дасягненні нашых продкаў.

Патрыятызм і высокі ўзровень грамадзянскай адказнасці, адкрытасць і ўзаемадапамога, павага да людзей і традыцый ва ўсе часы былі візітнай карткай беларусаў і дапамагалі пераадольваць цяжкасці, якія паўставалі на шляху. Нам ёсць чым ганарыцца ў мінулым, і мы маем права разлічваць на будучыню.

Захоўваючы гістарычную памяць, духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, важна менавіта разам, у адзінстве, зберагаць і памнажаць здабыткі нашай любімай Беларусі дзеля дабрабыту будучых пакаленняў.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, гармоніі, міру і працвітання!

З павагай,

Дырэктар

 

А.Матэльскі


17 сентября 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх