• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Удзел у мерапрыемствах да Дня беларускай навукі

27 студзеня 2021 г. адбыўся навукова-практычны семінар «Роля навукі ў развіцці IT-адукацыі ва ўмовах лічбавізацыі эканомікі», прысвечаны Дню беларускай навукі.

Мерапрыемства арганізавана Інстытутам інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і праходзіла ў анлайн-фармаце.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара выступіў намеснік дырэктара НЦПІ Віктар Шаршун, які расказаў аб навуковай дзейнасці Цэнтра і актуальных напрамках яго навуковых даследаванняў, перш-наперш у сферы лічбавізацыі нарматворчай дзейнасці.

«Важнасць супрацоўніцтва з установамі адукацыі і навуковымі арганізацыямі, выкарыстанне патэнцыялу кафедр ЮНЕСКА з'яўляюцца важнымі скдадальнікамі ў дасягненні мэт лічбавай трансфармацыі прававой сістэмы нашай краіны», – падкрэсліў ён у сваім выступленні.

У ходзе семінара абмяркоўваліся актуальныя пытанні выканання навукова-даследчых работ, прымянення інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, навукова-метадычнага забеспячэння падрыхтоўкі спецыялістаў.

28 января 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх